Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пачалі больш ахвотна наведваць музэі


У Беларусі расьце колькасьць наведвальнікаў музэяў, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве міністар культуры Барыс Сьвятлоў.

Летась колькасьць наведвальнікаў музэяў вырасла на 5% да ўзроўню 2014 года, дасягнуўшы 6 млн 158 тыс. 277 чалавек.

Паводле Сьвятлова, якога цытуе БелаПан, такі рост наведвальнікаў адбыўся ў прыватнасьці дзякуючы таму, што музэі своечасова аднаўляюць экспазыцыі, прыцягваюць гледача, выкарыстоўваючы інавацыйныя падыходы.

Як распавёў міністар культуры, галоўная праблема для музэяў Беларусі — тое, што пры 3 млн 300 тыс. адзінак экспанатаў, якія ёсьць у фондах музэяў, вялікая колькасьць патрабуюць рэстаўрацыі, аднаўленьня і ўвядзеньня ў экспазыцыйны абарот. Паводле яго, прыкладна на кожную вобласьць прыпадае да 20 тыс. адзінак, якія патрабуюць першачарговай рэстаўрацыі.

XS
SM
MD
LG