Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі правёў імшу для некалькіх сотняў каталікоў у Баку


Самалёт з пантыфікам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева ў Баку сёньня раніцай.

У прысутнасьці ганаровай варты Францішка сустрэлі прадстаўнікі азэрбайджанскага ўраду і ардынар Апостальскай прэфэктуры Азэрбайджану кс. Уладзімір Фэкэтэ. Папу суправаджаў таксама Апостальскі нунцый у Грузіі, Армэніі і Азэрбайджане арцыбіскуп Марэк Сальчынскі.

Пасьля кароткай цырымоніі прывітаньня, якая не прадугледжвала выкананьня гімнаў і прамоваў, аўтамабіль з Францішкам накіраваўся ў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Баку. Там Папа сустрэўся з рыма-каталіцкай грамадой Азэрбайджану і правёў імшу падчас гістарычнага візыту ў гэтую краіну.

У Азэрбайджан Папа Рымскі прыбыў з Грузіі. Некалькі месяцаў таму пантыфік наведаў Армэнію.

XS
SM
MD
LG