Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: Міліцыя сама прапануе сфальшаваць позву ў суд


Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што яго выклікаюць у суд за адну з ранейшых акцыяў пратэсту.

«Сэрвіс — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУСа прыехалі да мяне дахаты, каб асабіста ўручыць павестку ў Цэнтральны суд на 7 кастрычніка. За нейкую з акцыяў, як я разумею.

Я зацаніў іх намаганьні — праз увесь горад жа ехалі. І таму нават расьпісаўся за тую павестку, дадаўшы, што ў патрэбны ім дзень я павінен быць у Празе. Бо маю запрашэньне прачытаць лекцыі ў Дні Гаўла.

Тыя прапанавалі тут жа дату суду на позьве на 17-га памяняць, падставіўшы „1“ перад ранейшай датай. Безумоўна, я абурыўся спробай фальсыфікацыі афіцыйнага дакумэнта на маіх вачах. Зьехалі. Казалі, што яшчэ прыедуць. Нумар мабільнага самі ж арыштавалі, СМСкі слаць нельга. Цяпер поштай працуюць. Няўжо іншых заняткаў у іх няма? Мо тады варта іх скараціць?» — піша палітык.

12 верасьня на заклік былых кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Каля 500 чалавек узялі удзел у шэсьці ад Кастрычніцкай да Плошчы Незалежнасьці пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG