Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці жанчыну асудзілі за забойства шчанюка


Суд Маскоўскага раёну Берасьця 30 верасьня пакараў 54-гадовую жанчыну за жорсткае абыходжаньне з жывёлай, якое стала прычынай гібелі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на памочніка пракурора Берасьця Ягора Кронда, 31 траўня каля сёмай вечара жанчына выкінула шчанюка з другога паверху, і той разьбіўся аб асфальт. Гэта ўбачылі суседзі і паведамілі ў міліцыю.

На судзе жанчына патлумачыла, што каля 17-й гадзіны прыйшла дадому і знайшла шчанюка, якога яе сужыцель у гэты дзень падабраў на вуліцы. Шчанюк ня слухаўся, скуголіў і блытаўся пад нагамі, таму яна выкінула яго з акна.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай па ч. 1 арт. 339-1 КК і прысудзіў да 160 гадзінаў грамадзкіх прац.

На судзе абвінавачаная раскаялася і сказала, што любіць жывёл. Прычыну свайго ўчынку яна патлумачыла станам алькагольнага апʼяненьня, у якім знаходзілася, і крыўдай на сужыцеля, які ў гэты дзень не даглядаў за братам-інвалідам.

XS
SM
MD
LG