Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увядзеньне харчовых картак у Расеі адкладаецца да 2018 году, бо пакуль няма грошаў


Кіраўнік міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі Дзяніс Мантураў заявіў, што так званыя харчовыя карткі могуць зьявіцца ў 2018 годзе, паведамляе газэта «Известия».

Запуск праграмы харчовай дапамогі маламаёмасным першапачаткова быў заплянаваны на 2017 год, але пакуль у бюджэце ня выдзелілі на яе сродкаў.

Паводле ацэнак міністэрства, на запуск праграмы неабходна 250 млрд расейскіх рублёў. Фінансавы блёк ураду, паводле Мантурава, гэта не падтрымлівае.

Рашэньне пра дапамогу харчаваньнем малазабясьпечаным людзям міністэрства прамысловасьці і гандлю прыняло ў верасьні 2015 году. Меркавалася штомесяц пералічваць такім грамадзянам на картку каля 1400 расейскіх рублёў (гэта крыху больш за 22 даляры) на куплю прадуктаў. Перад гэтым маламаёмасным давядзецца прайсьці спэцыяльную камісію, якая праверыць іхнія даходы.

XS
SM
MD
LG