Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Нідэрляндаў выклікаў амбасадара Расеі ў сувязі з расьсьледаваньнем па МН17


Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў выклікала расейскага амбасадара ў Гаазе для тлумачэньня пазыцыі Масквы пасьля крытычных заўвагаў Расеі аб расьсьледаваньні катастрофы малайзійскага «Боінгу» ў небе над Данбасам.

Міністар замежных спраў Бэрт Кундэрс заявіў 30 верасьня, што расейская рэакцыя на высновы сьледзтва ставіць пад сумнеў сумленнасьць, прафэсіяналізм і незалежнасьць сьледчых. Нідэрляндзкі бок, як паведамляе Reuters, «даў зразумець» расейскаму амбасадару, што такая неабгрунтаваная крытыка «непрымальная».

Раней на гэтым тыдні міжнародная сьледчая група апублікавала высновы, згодна зь якімі ракетная ўстаноўка, з якой была запушчаная ракета, якая зьбіла «Боінг» у 2014 годзе, прыбыла з Расеі. Неўзабаве пасьля катастрофы ракетная ўстаноўка была вернутая ў Расею, нягледзячы на сьцьвярджэньні Масквы пра яе спыненьне ўмяшаньня ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла 28 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, што высновы міжнароднай сьледчай групы «тэндэнцыйныя і палітычна матываваныя».

XS
SM
MD
LG