Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваё 16-годзьдзе беларускі гурт IQ48 адзначыў анлайн-выданьнем альбому «Трымай свой час». Гурт выдаў 11 трэкаў для вольнага праслухоўваньня на Soundcloud і распавёў пра альбом на Tut.by. CD-вэрсія альбому выдавацца ня будзе.

Гурт называе альбом «больш сур’ёзным за мінулыя», а іх разам з новым у пераможцаў «Басовішча-2003» чатыры студыйныя (плюс дэма і акустыка). «Трымай свой час» яны лічаць «завяршэньнем чарговага цыклю», «аўдыёсправаздачай са зробленай працы». Ды заўважаюць, што ў альбоме шмат тэкстаў, сола, «усё па олдскулу», а цяпер такое нямодна.​

У складзе гурту застаецца намінант на «Грэмі», бубнач IQ48 Антон Мацулевіч, які пад псэўданімам Tony Fadd напісаў гітовую песьню «Trap Queen» амэрыканскаму рэпэру Fetty Wap. Гурт згадвае, што намінацыя на «Грэмі» стала для астатніх нечаканасьцю, бо Антон «ня любіць рэкляму і выпяндрож», таму нікому не распавядаў падрабязнасьцяў. Цяпер Антон пэрыядычна лётае ў Лос-Анжэлес — гурт у гэты час не рэпэтуе. Пераназывацца ў «Tony Fadd feat. IQ48» і мяняць стыль пад Tony Fadd-а гурт не зьбіраецца.

Але пасьля «Трымай свой час» гурт чакае альбо «перанараджэньня і нейкай іншай музыкі», альбо нічога.

XS
SM
MD
LG