Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе зьнесьлі помнік Васілію Чапаеву


Ва Ўкраіне, у Валнавасе Данецкай вобласьці, зьнесьлі помнік герою грамадзянскай вайны Васілію Чапаеву.

Раней яго — у адпаведнасьці з законам аб дэкамунізацыі — перайменавалі ў манумэнт «Казак».

Як паведаміў агенцтву «Ўкрінфарм» кіраўнік адміністрацыі Валнаваскага раёну Аляксандр Іванчанка, на месцы помніка будзе пабудаваны мэмарыял памяці палеглых у ваеннай апэрацыі супраць сэпаратыстаў.

У красавіку 2015-га Вярхоўная Рада прыняла закон, які забараняе публічнае выкарыстаньне і прапаганду камуністычнай і нацыянал-сацыялістычнай сымболікі.

XS
SM
MD
LG