Дэвіз форуму: «Руйнуючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансэрватызм».
Імпрэза пройдзе ў памяшканьні спартовага комплексу «Алімпіец». Там плянуецца разьмяшчэнне асноўнай экспазыцыі форуму, у якой возьмуць удзел ня толькі дзяржаўныя, ведамасныя і грамадзкія музэі Беларусі, але і кампаніі, якія працуюць у сфэры музэйных тэхналёгіяў і індустрыі.
Журы вызначыць найлепшыя музэйныя ўстановы краіны ў конкурснай праграме па намінацыях. Найлепшых музэйных працаўнікоў і калектывы ўзнагародзяць.
II Нацыянальны форум «Музэі Беларусі» прайшоў 26–27 верасьня 2014 году ў Гомелі.
Пра гэта інфармуе БелаПАН.