Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны апублікаваў здымак «дому Сечына» у Падмаскоўі


Фонд барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, у чацьвер апублікаваў відэаролік, на якім, як сьцьвярджаецца, зафіксаваны дом кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, які цяпер будуецца.

На здымку, прадстаўленым Навальным, прысутнічае ўчастак плошчай 3 гектары. Большая частка тэрыторыі занятая будоўляй. Па словах апазыцыянэра, кошт зямлі перавышае тры з паловай мільярды рублёў.

Раней аб участку зямлі ў элітным раёне Падмаскоўя, які, як мяркуецца, належыць Сечыну, пісала газэта «Ведамасьці». Кіраўнік «Раснафты» падаў на выданьне ў суд. У верасьні суд абавязаў «Ведамасьці» зьнішчыць увесь друкаваны наклад, які зьмяшчае артыкул пра «дом» Сечына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG