Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка параўнаў палітычныя рэаліі ў Расеі са сталіншчынай


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка параўнаў забарону на дзейнасьць у Расеі Мэджлісу крымска-татарскага народу зь дзяржаўнай палітыкай СССР пры Сталіну.

«Справа Сталіна жыве. Пасьлядоўнікі правадыра захавалі антысэмітызм як элемэнт дзяржаўнай палітыкі», — заявіў Парашэнка на ўшанаваньні ў Кіеве 75-й гадавіны трагедыі Бабінага Яру.

У Кіеве сёньня пры ўдзеле прэзыдэнта Ўкраіны ды іншых прадстаўнікоў улады адбылося падпісаньне дэклярацыі аб стварэньні мэмарыялу «Бабін Яр».

Падчас нямецкай акупацыі Кіева Бабін Яр стаў месцам масавых расстрэлаў нацыстамі габрэяў і цыганоў, савецкіх ваеннапалонных, партызанаў, чальцоў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Паводле розных ацэнак гісторыкаў, у «Яры сьмерці» было зьнішчана ад 70 тысяч да 200 тысяч чалавек. Пасьля Другой сусьветнай вайны савецкая ўлада спрабавала схаваць трагедыю Бабінага Яру, але ў 1966 годзе ў 25-ю гадавіну трагедыі прайшлі акцыі пратэсту, пасьля чаго было прынятае рашэньне паставіць помнік.

XS
SM
MD
LG