Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 48-м месцы ў рэйтынгу эфэктыўнасьці аховы здароўя. Расея — апошняя


Расея заняла апошняе (55-е) месца ў штогадовым рэйтынгу эфэктыўнасьці аховы здароўя Bloomberg, апынуўшыся ў адной пяцёрцы з Бразыліяй, Азэрбайджанам, Калюмбіяй і Ярданіяй.

На 50-м месцы знаходзяцца ЗША, Беларусь — на 48-м месцы, Чэхія — на 23-м, Польшча — на 19-м. Узначалілі рэйтынг Ганконг, Сынгапур і Гішпанія.

Рэйтынг эфэктыўнасьці аховы здароўя складаецца па такіх парамэтрах, як чаканая працягласьць жыцьця, а таксама выдаткі на ахову здароўя ў абсалютным выяўленьні і ў працэнтах ад валавога ўнутранага прадукту. Ён уключае краіны з насельніцтвам ад пяці мільёнаў чалавек, ВУП ад пяці тысяч даляраў у год на душу насельніцтва і чаканай працягласцю жыцьця ад 70 гадоў. Расея ўжо была на апошнім месцы ў рэйтынгу Bloomberg ў 2014 годзе.

XS
SM
MD
LG