Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Слабада пра апошнюю сустрэчу з братам, якога неўзабаве забілі


Антон Слабада пра апошнюю сустрэчу з братам, якога неўзабаве забілі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:35 0:00

Увечары 26 верасьня ў горадзе Фэдэрал Уэй, штат Вашынгтон, быў забіты 33-гадавы беларус Дзяніс Слабада. Ягоны брат, 30-гадовы Антон Слабада, расказвае, што перад сьмерцю Дзяніс заехаў да яго і папрасіў ў Антона зброю, якой той валодаў на законных падставах. Дзяніс патлумачыў, што калі ехаў у шпіталь да жонкі і немаўляці, яго «падрэзаў» іншы аўтамабіль. Адбылася сварка, кіроўца іншага аўтамабілю дастаў пісталет, і Дзяніс зьехаў. Аднак мужчына прасачыў, куды паехаў Слабада і прыпаркаваў свой аўтамабіль непадалёку ад дому брата. Паводле Антона, Дзяніс з вакна паказаў яму гэтага мужчыну, але было цёмна і ён ня здолеў яго добра разглядзець. Антон Слабада адмовіўся даць зброю і параіў перачакаць. Ад брата Дзяніс Слабада паехаў у шпіталь да жонкі і нованароджанага сына, аднак быў забіты па дарозе стрэлам у галаву.

XS
SM
MD
LG