На пасяджэньні 29 верасьня Цэнтарвыбаркам адмовіў кандыдату ад партыі «Справядлівы сьвет» Віктару Міхальчыку ў патрабаваньні прызнаць выбары ў Палату прадстаўнікоў несапраўднымі ў Гарадзенска-Занёманскай акрузе № 49, перадае БелаПАН.
Міхальчык прасіў прызнаць выбары несапраўднымі на падставе неўключэньня прадстаўнікоў партыі ў склад выбарчых камісіяў і парушэньняў пры падліку галасоў на выбарчым участку № 5. ЦВК палічыў, што заяўнік не прывёў сур’ёзных аргумэнтаў.
Неўключэньне чыйгосьці прадстаўніка ў выбаркам — гэта не парушэньне, а «працэдурныя моманты» ў падліку галасоў носяць «хутчэй тэхнічны характар», заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Сам Міхальчык не прыйшоў на разгляд скаргі.
Толькі два кандыдаты, як кажа Ярмошына, змаглі выканаць працэдуру падачы скаргі ў ЦВК: Міхальчык і старшыня «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін.
На акрузе № 39 перамог беспартыйны начальнік кадравага ўпраўленьня Гарадзенскага аблвыканкаму Сяргей Пацэвіч. Паводле зьвестак ЦВК, за яго налічана 71,7% галасоў.