Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канапацкая будзе дамагацца прыняцьця ў Палаце прадстаўнікоў пакету рынкавых законапраектаў


Аляксандар Дабравольскі, Ганна Канапацкая і Анатоль Лябедзька

Аляксандар Дабравольскі, Ганна Канапацкая і Анатоль Лябедзька

Ганна Канапацкая плянуе ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў законапраект аб адмене артыкулу 234 Крымінальнага кодэксу аб «ілжэпрадпрымальніцтве».

Пра гэта заявіў Анатоль Лябедзька на круглым стале, арганізаваным дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай і прысьвечаным дэкрыміналізацыі эканамічных дачыненьняў у Беларусі.

Сама Ганна Канапацкая прыстунічала толькі на пачатку круглага стала, бо павінна была ехаць на першую рабочую сустрэчу ў Палаце прадстаўнікоў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што хоць паўнавартаснага дэмакратычнага парлямэнту ў Беларусі няма, затое сёньня ў Палаце прадстаўнікоў ёсьць і прадстаўнік дэмакратычных сілаў.

Лябедзька заявіў, што Ганна Канапацкая паспрабуе дамагчыся прыняцьця пакету эканамічных заканапраектаў.

«У апошнім парлямэнце (маецца на ўвазе Вярхоўны Савет 13-га скліканьня. — РС), валодаючы істотнай меншасьцю, мы ўсё ж такі змаглі прыняць пакет рынкавых законапраектаў. Паспрабуем паўтарыць гэты досьвед, хаця б фрагмэнтарна. Акрамя таго, мы надзялілі Ганну паўнамоцтвамі паспрабаваць унесьці зьмены ў Крымінальны кодэкс — скасаваць артыкул пра лжэпрадпрымальніцтва», — адзначыў палітык.

Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін заявіў, што сёньня ў Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць каля двух дзясяткаў артыкулаў, зьвязаных з прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Але ж самы адыёзны зь іх — артыкул 234 «Ілжэпрадпрымальніцтва». «Там не патрэбен склад злачынства. Там дастаткова стварыць прадпрыемства, і калі гэтае прадпрыемства не зарабіла ці хтосьці, трэці бок, скарыстаўся ім у сваіх мэтах, вінаватым усё роўна аказваецца той, хто гэтае прадпрыемства стварыў. Мэта закону была якраз у гэтым», — кажа ён.

Паводле яго слоў, пры ўжываньні гэтага артыкулу праваахоўныя органы не прымаюць пад увагу, у сувязі з чым ты панёс страты і ці быў тут злачынны намер. Часьцей за ўсё, адзначае Марголін, пад крымінальную адказнасьць у Беларусі падпадаюць дзеяньні, якія могуць рэгулявацца Грамадзянскім кодэксам.

XS
SM
MD
LG