Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанца ўпершыню судзяць за ўдзел у канфлікце ва Ўкраіне 


Разбураны баявымі дзеяньнямі мост на ўсходзе Ўкраіны

Разбураны баявымі дзеяньнямі мост на ўсходзе Ўкраіны

Суд у Лёндане прад’явіў абвінавачваньні брытанцу Бэнджамэну Стымсану ў сувязі з магчымым удзелам у ваенным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, упершыню падазраваным у тэрарыстычнай дзейнасьці у часе канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны стаў брытанец. У сераду раніцай 41-гадовы жыхар Олдхэму паўстаў перад судом у Лёндане. Яго абвінавачваюць у намеры зрабіць тэрарыстычныя акты і ўдзел у іх падрыхтоўцы. Стымсан удзел у ваенных дзеяньнях адмаўляе і заяўляе, што быў на ўсходзе Ўкраіны ў якасьці кіроўцы аўтамабілю хуткай дапамогі.

Наступнае пасяджэньне суду пройдзе 7 кастрычніка, да гэтага часу Стымсан будзе знаходзіцца пад вартай.

XS
SM
MD
LG