Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў адклаў візыт у Беларусь на 2017 год


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Візыт кіраўніка Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь цяпер заплянаваны на 2017 год, паведаміў амбасадар Казахстану ў Менску Ергалі Бёлегенаў.

Раней візыт плянаваўся на 2016 год. У кастрычніку Беларусь наведае прэм’ер-міністар Казахстану Бакытжан Сагынтаеў, які прыедзе на саміт кіраўнікоў урадаў СНД.

Апошні раз Назарбаеў наведваў Беларусь у 2012 годзе, а Аляксандар Лукашэнка быў у Казахстане ў 2013-м.

Бацька — не Елбасы: 6 адрозьненьняў палітычных рэжымаў Беларусі і Казахстану

У сярэдзіне жніўня Назарбаеў сустрэўся з Уладзімірам Пуціным і абяцаў да канца году зладзіць яшчэ сама меней пяць сустрэчаў зь ім. Пуцін падзякаваў Назарбаеву за яго ролю пасярэдніка ў паляпшэньні стасункаў Расеі з Турэччынай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG