Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За наркотыкі ўпершыню далі 25 гадоў: дылер вінаваты ў сьмерці чацьвярых


Суд Бабруйскага раёну вынес 28 верасьня прысуд па справе жыхара Бабруйска, які гандляваў у буйным памеры наркатычнымі рэчывамі, ад якіх памерлі чатыры чалавекі.

Ён мае адбываць 25 гадоў пакараньня ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму, маёмасьць канфіскуюць. Таксама наркадылер мусіць сплаціць маральную шкоду пацярпелым у памеры 60 тысяч рублёў. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Як паведамляе Tut.by, падсудны — 50-гадовы прадстаўнік цыганскай дыяспары, ён прадаў чатыром жыхарам Менскай вобласьці «кактэйль» з мэтадону і дымэдролу. Ад «кактэйлю» тыя памерлі.

Гэта першы выпадак максымальнага пакараньня за наркотыкі пасьля ўзмацненьня антынаркатычнага заканадаўства ў 2014 годзе.

Нядаўна быў вынесены «наркатычны» прысуд, які некаторыя палічылі занадта жорсткім: жанчыне далі 12 гадоў калёніі за паўтары таблеткі экстазі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG