Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон накіруе ў Ірак больш за 600 вайскоўцаў


Ірацкія і амэрыканскія падмацаваньні ўваходзяць у горад Каяра, вызвалены ад ісламісцкіх баевікоў. 28 жніўня 2016 году

Ірацкія і амэрыканскія падмацаваньні ўваходзяць у горад Каяра, вызвалены ад ісламісцкіх баевікоў. 28 жніўня 2016 году

Пэнтагон накіруе 615 амэрыканскіх вайскоўцаў у Ірак для падрыхтоўкі ірацкіх войскаў да апэрацыі па вызваленьні гораду Масул, другога па велічыні гораду краіны, які знаходзіцца пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта абвясьціў у сераду міністар абароны ЗША Эш Картэр. У выніку колькасьць амэрыканскага кантынгенту ў Іраку дасягне 5200 чалавек. Пераважная большасьць амэрыканскіх вайскоўцаў, па словах амэрыканскіх прадстаўнікоў, будуць займацца падрыхтоўкай ірацкіх і курдзкіх падразьдзяленьняў да штурму Масулу і падтрымліваць іх наступ. У заяве прэм’ер-міністра Іраку гаворыцца, што ЗША накіроўваюць у Ірак «інструктараў і дарадцаў» для дапамогі ірацкім войскам.

Вызваленьне Масулу, у якім, паводле розных ацэнак, трымаюць абарону ад 3 да 4 тысяч баевікоў-ісламістаў, пройдзе на фоне прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША. Посьпех апэрацыі або няўдача могуць паўплываць на перадвыбарчыя шанцы кандыдаткі ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан, якая стала аб’ектам рэзкай крытыкі з боку кандыдата Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа (ён абвінавачвае яе ў тым, што, быўшы дзяржсакратаром, сваім бязьдзеяньнем яна фактычна спрыяла ператварэньню «Ісламскай дзяржавы» ў вядучую тэрарыстычную арганізацыю).

XS
SM
MD
LG