Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плён і памяць


Дэніэл Рыджуэй Найт, «Момант задуменьня»
Дэніэл Рыджуэй Найт, «Момант задуменьня»

Урадзілі яблыкі. Дзень і ноч падае стары «штрыфэль» — мякка ў траву, гулка — на шыфэрны дах. Яблыкі дробныя, карэлыя, шмат гнілых. Дзесятак буйнейшых адбіраю на спажыў, а тры мяхі вывожу ў ямку. Яшчэ гадоў 20 таму ўсе б прыдалося — сьвіньням ці карове. Але няма ўжо ні сьвінароў, ні сьвінства. Ёсьць інтэрнэт, газыфікацыя, каналізацыя ды... старасьвецкі «штрыфэль» і «антонаўка», якая родзіць свае кіслыя плады ў надзеі, што камусь яны яшчэ патрэбныя. Варта было б зрэзаць гэтыя «карчы», але штосьці трымае... Хоць плёну ад іх — кошык яблыкаў ды кучы гнільля.

Але — памяць. Дакладней — жывы помнік былому гаспадару саду, прапрадзеду маіх унукаў.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG