Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія адправіць караблі ў Баранцава мора для маніторынгу дзейнасьці расейцаў


Упершыню ў сваёй гісторыі Нарвэгія будзе мець два караблі сачэньня ў паўночных раёнах для маніторынгу дзейнасьці Расеі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Паколькі апошнім часам Масква «праводзіць рашучае пераўзбраеньне ў паўночных раёнах, ствараючы і аднаўляючы базы з новымі тыпамі самалётаў і судоў», паведамляе агенцтва, нарвэская выведка заявіла пра неабходнасьць большага кантролю.

Як заявіў кіраўнік службы вайсковай выведкі генэрал-лейтэнант Мортэн Хага Лугдэ, «мы назіраем расейскую актыўнасьць у нашым рэгіёне. Існуе абʼектыўная неабходнасьць маніторынгу ў Баранцавым моры».

XS
SM
MD
LG