Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падатковая пачала рассылаць «дармаедам» пісьмовыя запрашэньні


Падатковая інспэкцыя стала рассылаць патэнцыйным плацельшчыкам «падатку на дармаедаў» афіцыйныя паведамленьні пра неабходнасьць у найкарацейшыя тэрміны зьявіцца ў інспэкцыю для тлумачэньняў наконт удзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў.

Прыклад такога паведамленьня публікуе Kyky.org.

Базу «дармаедаў» падатковым органам дапамагаюць весьці КДБ, Сьледчы камітэт, Камітэт дзяржкантролю, Дзяржаўны памежны камітэт, Фонд сацыяльнай абароны, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў.

Грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў (плацілі падаткі) менш за 183 дні на год, маюць сплаціць дзяржаве 20 базавых велічыняў (420 рублёў). Да 31 траўня яны маглі самастойна прызнацца падатковай у «дармаедзтве» і атрымаць зьніжку на выплаты ў 10%. Такіх знайшлося 580 чалавек, якія сплацілі 105 тысяч рублёў (усяго ў 2016 годзе плянуецца сабраць падаткаў на 14 млрд рублёў).

Жыцьцё дармаеда ў беларускай глыбінцы

Ад выплаты «падатку на дармаедства» вызваляюцца недзеяздольныя, інваліды, непаўналетнія, а таксама жанчыны пасьля 55 гадоў і мужчыны пасьля 60. Да выплаты не прыцягваюцца асобы, якія больш за 183 каляндарныя дні займаліся працоўнай, прадпрымальніцкай, рамесьніцкай, творчай, адвакацкай, натарыяльнай, аграэкатурыстычнай і іншай дзейнасьцю, прыраўнаванай да працоўнай. Таксама ад падатку вызваляе навучаньне на дзённай форме, выхаваньне дзіцяці да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда да 18 гадоў альбо трох і больш непаўналетніх дзяцей. За няплату «падатку на дармаедства» пагражае штраф у памеры 2–4 базавыя велічыні (360–720 тысяч рублёў на момант публікацыі) альбо адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненьнем да грамадзкіх работ.

Сэртыфікат творчага работніка: «несаюзны» — дакажы, што не «дармаед»

Дармаедаў, сярод іншых, могуць прыцягваць да прымусовых грамадзкіх работ ва ўмовах, блізкіх да прыгону, кажуць юрысты.

XS
SM
MD
LG