Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька


Гайнрых Бюркель, «Сенакос».
Гайнрых Бюркель, «Сенакос».

Калі б жыў бацька, яму было б 85. Магчыма, на дзедаў юбілей нашага Максіма адпусьцілі б з войска. Бацька быў бы задаволены, што ўнук памежнік, а не дэзэрцір, як я. Дэзэрцірам мяне назваў бацька, калі мне прыносілі з ваенкамату позву за позвай, а я не ішоў. Бацька адслужыў тры гады і часта распавядаў, як Там добра было: «Коням давалі хлеб. Вялікія булкі. А нам па лустачцы. І мы кралі ў коней...»

Бацька навучыў мяне касіць і араць, запрагаць каня, складаць на воз сена. Я ўмею ўсё, што трэба мужчыну, каб жыць у вёсцы. І галоўнае — дзякуючы бацьку я нарадзіўся Тут!

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG