Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Браслаўскім раёне затрыманыя нелегалы ​​з Іраку

  • БелаПАН

Увечары 25 верасьня за кілямэтар ад беларуска-літоўскай мяжы ў Казянах Браслаўскага раёну полацкія памежнікі спынілі два аўтамабілі. У іх знаходзіліся чатыры грамадзяніна Беларусі і шэсьць грамадзян Іраку. Дакумэнтаў, якія б давалі права знаходжаньня ў памежнай зоне, у іх не было.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, дзеяньні замежнікаў і беларусаў кваліфікаваныя як парушэньне памежнага рэжыму. Артыкул 23.30 КоАП прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня з дэпартацыяй або безь яе альбо накладаньне штрафу да дваццаці базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

XS
SM
MD
LG