Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэледэбаты: як яны праходзяць у ЗША і як уплываюць на прэзыдэнцкія выбары


Гілары Клінтан і Доналтд Трамп

Гілары Клінтан і Доналтд Трамп

У ноч з панядзелка на аўторак у ЗША пройдзе першы раўнд тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў ЗША ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў Дональдам Трампам і Гілары Клінтан.

Само мерапрыемства адбудзецца ва ўнівэрсытэце Гофстра (штат Нью-Ёрк), дэбаты пачнуцца ў 21.00 (04.00 паводле менскага часу 27 верасьня), мадэратарам будзе выступаць вядучы тэлеканалу NBC Лэстэр Голт. Праграма будзе падзелена на шэсьць частак зь перапынкам на рэкляму, кожны з блёкаў працягнецца чвэрць гадзіны.

Дэбаты ў Гофстры — першы раўнд з трох прэзыдэнцкіх дэбатаў, якія пройдуць у часе цяперашняй кампаніі. Клінтан і Трамп вядуць напружаную барацьбу за Белы дом (апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што разрыў паміж імі складае адзінкі адсоткаў). Але дэбаты могуць сур’ёзна паўплываць на вынік галасаваньня, і пасьля ўдалага выступу на тэледэбатах нярэдка кандыдат перамагаў.

Першыя прэзыдэнцкія тэледэбаты ў ЗША прайшлі ў 1960 годзе паміж рэспубліканскім віцэ-прэзыдэнтам Рычардам Ніксанам і сэнатарам-дэмакратам Джонам Кенэдзі. Малады Кенэдзі старанна адпрацаваў свой выступ на дэбатах, дзе яму супрацьстаяў больш дасьведчаны Ніксан, і гэта паўплывала на вынік выбараў, на якіх Кенэдзі перамог зь невялікім адрывам.

«Дэбаты надаюць вам статус, Вы можаце апынуцца тварам у твар з кімсьці больш вядомым і праявіць сябе як роўны», — падкрэсьлівае экспэрт Джэрэмі Мэер.

На дэбатах 1976 году прэзыдэнт Джэральд Форд нашкодзіў сабе ў барацьбе з дэмакратам Джымі Картэрам. Ён дапусьціў памылку, сказаўшы, што «няма ніякага савецкага дамінаваньня ва Ўсходняй Эўропе».

Картэр скарыстаўся памылкай Форда, і той прайграў напружаную барацьбу за Белы Дом.

«Прэзыдэнцкія дэбаты маюць вялікае значэньне на выбарах, калі кандыдаты вельмі блізкія паводле папулярнасьці. Большасьць гледачоў дэбатаў заўзеюць за „сваіх“ або за „свайго“ кандыдата», — заўважае Стывэн Ўэйн з Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту.

Праз чатыры гады Картэр дамагаўся перавыбраньня, але прайграў: рэспубліканец Рональд Рэйган выступіў лепш за яго на іх адзіных дэбатах.

Апошняе пытаньне, якое Рэйган тады задаў выбарнікам: «Калі вы будзеце прымаць рашэньне, задайце сабе пытаньне: ці сталі вы жыць лепш, чым чатыры гады таму?», — стала стандартным для дэбатаў у ЗША.

Апошнімі гадамі кандыдатаў больш за ўсё турбуе, каб яны не дапусьцілі які-небудзь памылкі, кажа Джэрэмі Мэер.

«Падобна, што ўплыў дэбатаў крыху зьнізіўся Людзі не глядзяць іх гэтак актыўна, як раней», — заўважае экспэрт. Але гэта, паводле яго, кампэнсуецца тым фактам, што хоць людзі не глядзяць дэбаты ў жывым эфіры, усе паглядзяць урывак на Facebook або YouTube, калі адзін з кандыдатаў раптам дапусьціць памылку.

XS
SM
MD
LG