Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Профільны камітэт Эўрапарлямэнту ўхваліў адмену візаў для Ўкраіны


Канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля разгляду Эўрапарлямэнтам і Радай ЭЗ

Профільны камітэт Эўрапарлямэнту па ўнутраных справах, юстыцыі і грамадзянскіх свабодах ухваліў даклад аб прадастаўленьні Ўкраіне бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Дакладчык па пытаньні бязьвізавага рэжыму для Ўкраіны Марыя Габрыэль парэкамэндавала падтрымаць адмену віз для грамадзянаў Украіны. Як перадае РИА Новости, ухвалілі даклад 39 эўрадэпутатаў, супраць прагаласавалі 4.

На наступным этапе бязьвізавае пагадненьне павінен ухваліць Эўрапарлямэнт, чакаецца, што гэтае пытаньне ён разгледзіць на сэсіі ў кастрычніку ў Страсбуры.

У канцы красавіка Эўракамісія афіцыйна прапанавала адмяніць візы для грамадзянаў Украіны. Кіраўнік гэтага органа Жан-Клод Юнкер заклікаў лідэраў краін ЭЗ «апэратыўна» прыняць рашэньне па лібэралізацыі візавага рэжыму з трыма краінамі: акрамя Ўкраіны, адмяніць візы для Грузіі і Косава. Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заяўляла, што Ўкраіна можа атрымаць бязьвізавы рэжым з ЭЗ ужо да канца 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG