Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 верасьня: прэзэнтацыя раману «Возера радасьці» Віктара Марціновіча


Віктар Марціновіч

Віктар Марціновіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск. Кампанія «Будзьма беларусамі!», літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць на прэзэнтацыю раману Віктара Марціновіча «Возера радасьці». Акрамя аўтара, удзел бяруць перакладчык Віталь Рыжкоў, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, лёгкаатлетка Аліна Талай. Вядоўца — Усевалад Сьцебурака. Галерэя TUT.BY (Дзяржынскага, 57, 9-ты паверх). Пачатак а 19-ай.

Сёньня — міжнародны дзень турызму

Гэты дзень у гісторыі

1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі

1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай

У гэты дзень нарадзіліся

1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі

1871 — італьянская паэтка Грацыя Дэледа (пам.1936), ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).

1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі

1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛагу, год сьмерці невядомы.

1903 — Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік, член літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша».. Быў асуджаны як чден «контррэвалюцыйнай нацджэмаўскай арганізацыі» і ў 1937 годзе расстраляны.

У гэты дзень памерлі

1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1700 — Інакенцій XII, Папа Рымскі

1917 — Эдгар Дэга, францускі мастак

1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар, адзін з пачынальнікаў беларускай опэры.

1996 — у місіі ААН у Кабуле быў забіты талібамі былы прэзыдэнт Аўганістану Мухамад Наджыбула.

Цытата на памяць

Я звычайна зыходжу з таго, што чытач, які ўзяў у рукі кнігу, ён ужо інтэлектуал. Проста таму, што ён узяў менавіта кнігу, а ня комікс ці адкрыў інтэрнэт-старонку

Віктар Марціновіч

XS
SM
MD
LG