Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына, які параніў двух чалавек у прадмесьці Парыжу, здаўся паліцыі


Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што прычынай страляніны была пабытовая сварка.

Раней сёньня ля крамы ў горадзе Пор-Марлі на захад ад Парыжу мужчына сталых гадоў цяжка параніў двух чалавек, якія цяпер знаходзяцца ў крытычным стане.

Пасьля таго, як стралок быў заблякаваны ў сваёй кватэры спэцпадразьдзяленьнем францускай паліцыі RAID, ён здаўся. У пракуратуры заявілі, што найхутчэй прычынай страляніны была пабытовая сварка і вэрсію тэракту назвалі «малаверагоднай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG