Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галерэю аштрафавалі за «непрыстойнасьць» карцін Гераніма Босха 


«Сад зямных асалод». Геранім Босх. 1490-1510
«Сад зямных асалод». Геранім Босх. 1490-1510

Фэдэральная антыманапольная служба Расеі аштрафавала ТАА «Артплэй» за рэкляму выставы «Босх. Уяўленьні ажылі» у Цэнтры сучаснага мастацтва Artlpay. Раней гэтую рэкляму экспэрты ведамства прызналі «непрыстойнай».

«Сёньня Фэдэральная антыманапольная служба Расеі прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасьці — штрафу ў 100 тысяч рублёў — «ТАА кіраўнічая кампанія АРТПЛЭЙ» як рэклямадаўцу неналежнай рэклямы выставы «Босх. Уяўленьні ажылі», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Як растлумачылі ў Фэдэральнай антыманапольнай службе, у ведамства зьвярнуўся грамадзянін, прозьвішча якога не называецца. Ён выказаў прэтэнзіі да рэклямы, у якой выкарыстоўваліся фрагмэнты трыптыху мастака эпохі Адраджэньня Гераніма Босха.

Камісія Фэдэральнай антыманапольнай службы разгледзела заяву і прыйшла да высновы пра «непрыстойнасьць рэклямнай падачы малюнкаў вобразаў людзей», што супярэчыць патрабаваньням закону «Аб рэкляме».

Геранім Босх — нідэрляндзкі мастак Паўночнага Адраджэньня. Ён нарадзіўся ў канцы XV стагодзьдзя. Асноўнымі замоўцамі ягоных працаў былі намесьнікі дынастыі Габсбургаў, якія кіравалі ў той момант Нідэрляндамі. Большая частка ягоных карцінаў неўзабаве пасьля стварэньня апынулася ў Гішпаніі, якой таксама кіравала дынастыя Габсбургаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG