Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў насьцярожыўся, цяпер паслугамі на мяжы з Расеяй


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

На працоўнай сустрэчы зь Юрыем Сяньком, старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту, Аляксандар Лукашэнка «насьцярожыўся» паслугамі, якія Беларусь аказвае Расеі на мяжы.

«Мяне цікавяць факты, якія насьцярожваюць, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, што мы аказваем Расейскай Фэдэрацыі. Расея ж толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі».

Гэтым, а таксама сытуацыяй у сувязі з расейскімі «антысанкцыямі» (эмбарга на ўвоз прадуктаў з шэрагу краінаў), Лукашэнка цікавіўся, каб «быць у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расейскай Фэдэрацыі».

Сянько запэўніў, што Беларусь свае функцыі выконвае, бароніць расейскую мяжу ад незаконнага перамяшчэньня тавараў. Расея ж раней цікавілася, адкуль у Беларусі бяруцца «беларускія» крэвэткі і папая.

Па другі бок мяжы, у Расеі, пэрыядычна забараняецца ўвоз прадукцыі беларускіх малочных і мясных прадпрыемстваў, але «Рассельгаснагляд» кажа, што не блякуе беларускія харчы. Адначасова з гэтым скарачаюцца пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прасіў ня зьвязваць праблемы ў дачыненьнях з Расеяй са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.

У канцы мінулага тыдня Аляксандра Лукашэнку насьцярожыла адсутнасьць росту эканомікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG