Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія сьледчыя прыедуць у Маскву абмеркаваць катастрофу Ту-154


Абломкі самалёта Ту-154, які ўпаў у раёне Смаленску

Абломкі самалёта Ту-154, які ўпаў у раёне Смаленску

Польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе прыедзе ў Маскву на запрашэньне Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі.

Дакладная дата сустрэчы пакуль не вядомая, заявіў у нядзелю намесьнік кіраўніка камісіі Казімеж Навачык.

У верасьні польскія сьледчыя прадставілі новыя матэрыялы пра катастрофу. Кіраўнік камісіі заявіў, што расейскія дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман. У справаздачы Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту прычынай катастрофы называецца памылка пілота.

10 красавіка 2010 году ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца да гэтага часу.

XS
SM
MD
LG