Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак, 26-га верасьня: Прэзэнтацыя праекту «Парк замкаў ВКЛ»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Прэс-клюб супольна з фондам «Краіна замкаў» і некамэрцыйнай плятформай «Талака» праводзяць прэзэнтацыю праекту «Парк замкаў ВКЛ». На прэзэнтацыі будуць прадстаўленыя першыя макеты парку мініяцюр, віртуальныя мадэлі замкаў, 3D-друкаркі. Месца правядзеньня — Прэс-клюб (вул. В. Харужай 3-601). Пачатак а 11:00

З 26 верасьня ў аквапарку «Лябяжы» пачынаецца акцыя «Час супэргерояў», накіраваная на навучаньне і разьвіцьцё дзяцей, якія засталіся без падтрымкі бацькоў і блізкіх.

Прабежка са славутай бягухай, лепшай марафонкай Эўропы, Азіі і Амэрыкі, Вольгай Мазуронак. Месца правядзеньня — мікрараён Новая Баравая. Пачатак а 19:00.

Гэты дзень у гісторыі

1629 — падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 — 1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск

1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было задушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе

1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.

1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі з-за збою ў сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША

1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.

1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык

1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф

1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар

1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык

1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі

1966 — беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў.

1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік

Цытата

Пагроза чалавеку ідзе нават не ад магчымага пагібельнага дзеяньня машын і тэхнічных прэпаратаў. Сапраўдная пагроза ўжо падступіла да чалавека ў самой яго істоце.

Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG