Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя адмаўляецца ад перамоваў з Расеяй


Баец «Свабоднай сырыйскай арміі»

Баец «Свабоднай сырыйскай арміі»

Больш за 30 сырыйскіх памяркоўных паўстанцкіх груповак на чале са «Свабоднай сырыйскай арміяй» падпісалі заяву пра тое, што эскаляцыя бамбаваньняў з удзелам расейскай авіяцыі ў Алепа пазбаўляе сэнсу далейшыя палітычныя перамовы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве сіл, апублікаванай у Амане, гаворыцца, што за апошнія дні ў выніку беспрэцэдэнтнай кампаніі авіяналётаў загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

У гэтых умовах групоўкі, якія карыстаюцца падтрымкай Турэччыны, арабскіх дзяржаваў Пэрсыдзкай затокі і заходніх краін, лічаць працэс перамоваў, якія вядуцца пад эгідай ААН з удзелам ЗША і Расеі, бессэнсоўным.

У заяве таксама зазначаецца, што паўстанцы ня могуць пагадзіцца на ролю Расеі ў якасці спонсара перамоваў, паколькі яна застаецца саюзьнікам рэжыму Асада, які ўчыняе злачынствы супраць уласнага народу.

Апазыцыя абвінавачвае сырыйскую армію, якая абапіраецца на расейскую падтрымку, ва ўжыванні напалму і хімічнай зброі.

XS
SM
MD
LG