Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы «прэм’ер ЛНР» скончыў самагубствам у зьняволеньні — расейскія СМІ


Генадзь Цыпкалаў.

Генадзь Цыпкалаў.

Расейскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што былы «старшыня рады міністраў» сэпаратысцкай групоўкі «ЛНР» Генадзь Цыпкалаў, якога вінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту, скончыў самагубствам у ноч з 23 на 24 верасьня.

Цыпкалава арыштавалі ляяльныя цяперашняму кіраўніцтву «ЛНР» баевікі. Яго трымалі ў адным з «адміністрацыйных будынкаў» Луганску. 24 верасьня Цыпкалава мелі дапытаць і зладзіць яму вочную стаўку зь іншым затрыманым, адным з камандуючых гэтак званай «народнай міліцыі ЛНР» Кісялёвым.

Прадстаўнік «пракуратуры ЛНР» Сяргей Рахно заявіў, што Цыпкалаў, напэўна «ўсьвядоміў глыбіню сваіх злачынных дзеяньняў» і зразумеў, што інфармацыя пра змову, якой ён валодае, зьяўляецца небясьпечнай для яго жыцьця. Паводле Рахно, Цыпкалаў павесіўся. Матывам для самагубства Рахно назваў страх.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG