Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алепа дзясяткі загінулі, два мільёны засталіся без вады


Алепа пасьля чарговага бамбаваньня. 23 верасьня 2016 году
Алепа пасьля чарговага бамбаваньня. 23 верасьня 2016 году

У Сырыі 25 мірных жыхароў загінулі пры бамбаваньні ўсходняй часткі гораду Алепа ў ноч на суботу.

Пра гэта праваабаронцам паведамілі мэдыкі і ратавальнікі, якія працягваюць здабываць целы ахвяраў з-пад завалаў і асьцерагаюцца, што іх колькасьць будзе расьці.

Амаль два мільёны жыхароў Алепа — другога па велічыні гораду краіны — засталіся без вады. Адну помпавую станцыю разбамбавала ўрадавая авіяцыя пры падтрымцы расейскіх самалётаў, іншую — ўзарвалі самі паўстанцы.

У суботу ж стала вядома, што пасьля некалькіх начэй масіраваных бамбаваньняў пазыцый паўстанцаў, якія кантралююць усходнюю частку Алепа, урадавыя войскі захапілі іх лягер Хандарат — за некалькі кілямэтраў ад гораду.

22 верасьня верныя рэжыму Башара Асада вайскоўцы абвясьцілі аб пачатку наступу на ўсход Алепа. Перамір’е, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, перастала дзейнічаць пасьля авіяўдару па аўтакалёне з гуманітарнай дапамогай, якая накіроўвалася ў Алепа. Амэрыканскія вайскоўцы абвінавацілі ў нападзе расейскі бок. Масква заявіла аб сваёй недатычнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG