Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі кіраўніка Ўсерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Шпрыгіна


Аляксандр Шпрыгін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 23 чэрвеня 2016 году.

Аляксандр Шпрыгін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 23 чэрвеня 2016 году.

Кіраўніка Ўсерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандра Шпрыгіна затрымалі 24 верасьня ў Маскве.

Яго схапілі байцы АМАПу падчас канфэрэнцыі Расейскага футбольнага саюзу (РФС), які выключыў арганізацыю Шпрыгіна са свайго складу.

Некаторыя крыніцы паведамляюць, што Шпрыгіна абвінавачваюць у экстрэмізме. У мікраблогу аб’яднаніня заўзятараў у «Твітэры» напісана, што ў яго офісе адбываецца ператрус.

Яшчэ ў ліпені прэзыдэнт РФС і міністар спорту Віталь Мутко заявіў, што Ўсерасійскае аб’яднаньне заўзятараў выключаць з саюзу, бо Шпрыгін сваім удзелам у нападах на замежных фанатаў і ў беспарадках падчас футбольнага чэмпіянату Эўропы ў Францыі сур’ёзна нашкодзіў рэпутацыі расейскага футболу.

Аляксандар Шпрыгін быў лідэрам фанацкага руху клюбу «Дынама» (Масква). У 1998 годзе ён далучыўся да Лібэральна-дэмкратычнай партыі Расеі (ЛДПР), зрабіўшыся дарадцам лідэра партыі Ўладзіміра Жырыноўскага па спорце. У 2003 годзе Шпрыгін трапіў у сьледчы ізалятар «Матросская Тишина» за бойку на кватэры Сяргея Троіцкага — лідэра гурту «Коррозия металла». Ён правеў каля году ў СІЗА, і быў вызвалены, бо пракуратура ня здолела даказаць абвінавачаньне. Канчаткова справу зачынілі ў 2008 годзе калі Шпрыгін ўжо ўзначальваў Усерасейскае аб’яднаньне заўзятараў.

Шпрыгін разам з тагачасным прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным ускладае кветкі на магілу забітага заўзятара клюбу "Спартак" (Масква) Ягора Сьвірыдава. 21 сьнежня 2010 году

Шпрыгін разам з тагачасным прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным ускладае кветкі на магілу забітага заўзятара клюбу "Спартак" (Масква) Ягора Сьвірыдава. 21 сьнежня 2010 году

XS
SM
MD
LG