Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі працягваюць бамбіць апазыцыю


У Сырыі працягваюцца бамбаваньні раёнаў, якія знаходзяцца пад кантролем узброенай апазыцыі, паведамляе ў суботу Reuters. Факт авіяўдараў пацьвердзілі і ў Сырыйскім цэнтры маніторынгу выкананьня правоў чалавека.

У суботу раніцай пад удар трапіла ўсходняя частка Алепа. Жыхары горада паведамляюць пра масавыя разбурэньні. Паводле зьвестак праваабаронцаў, з пятніцы ў выніку бамбаваньня загінулі каля 50 чалавек, у тым ліку і дзеці. Раней кіраўнік шпіталя ў Алепа паведаміў пра гібель больш за 90 чалавек у выніку мінамётнага абстрэлу.

22 верасьня ўрадавая армія абвясьціла пра пачатак наступу на раёны горада, якія ўтрымліваюцца апазыцыяй. Перамірʼе, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, было парушанае пасьля нападу на калёну з гуманітарнай дапамогай, якая накіроўвалася ў Алепа. Амэрыканскія вайскоўцы абвінавацілі ў здарэньні расейскую авіяцыю, Масква заявіла аб сваёй недатычнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG