Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Дашкевіч: Увесь двор абложаны людзьмі ў цывільным


Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч

Дзе знаходзіцца лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, які быў затрыманы сёньня раніцай у раёне Камароўкі, дагэтуль невядома.

Як паведаміла ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч, у Савецкім РУУС кажуць, што Зьмітра Дашкевіча ў іх няма.

Тым часам у двары дома Дашкевічаў дзяжурыць міліцыя. «Увесь двор абложаны людзьмі ў цывільным. На выезьдзе з двара стаіць ДАІшная машына, якая спыняе ўсе машыны, што выяжджаюць ад мяне, пытаюцца хто і што, перадаюць па рацыі і прапускаюць», — паведамляе Наста Дашкевіч у Фэйсбуку.

Нягледзячы на затрыманьне Зьмітра Дашкевіча, у дадзены момант ля ўнівэрсаму «Цэнтральны» адбываецца пікет, арганізаваны «Маладым фронтам», на якім можна падпісаць зварот у Мінкульт за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гістарычных каштоўнасьцяў.

Актывісты не выключаюць, што затрыманы Сяргей Пальчэўскі — ён павінен быў прынесьці на пікет расьцяжку, але яго няма, а ягоны мабільнік маўчыць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG