Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Yahoo падазрае расейскіх хакераў у атацы на свае сэрвэры


Кіраўніцтва інтэрнэт-карпарацыі Yahoo падазрае расейскіх хакераў у дачыненьні да атакі на свае сэрвэры, паведамляе ў суботу The Wall Street Journal.

Увосень 2014 году кампанія зафіксавала некалькі спробаў узлому. Хакерская атака вялася з кампутараў, якія знаходзяцца ў Расеі. Паводле інфармацыі крыніц выданьня, хакераў цікавілі дадзеныя пра асобаў, якія вялі ў Расеі бізнэс.

У чацьвер карпарацыя паведаміла, што ў 2014 годзе хакеры выкралі інфармацыю пра паўмільярда карыстальнікаў — прозьвішчы, адрасы электроннай пошты, тэлефонныя нумары, даты нараджэньня і неабароненыя паролі. Расьсьледаваньне ўзлому сыстэмаў Yahoo вядзе ФБР ЗША.

XS
SM
MD
LG