Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы Зьміцер Дашкевіч


Зьміцер Дашкевіч падчас збору подпісаў у пераходзе мэтро Кастрычніцкая за ўнясеньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў

Зьміцер Дашкевіч падчас збору подпісаў у пераходзе мэтро Кастрычніцкая за ўнясеньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў

Як паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Наста Дашкевіч, лідэра «Маладога фронту» затрымалі ў раёне Камароўкі.

«Зацягнулі ў срэбраны бус, ззаду якога ехала міліцэйская машына», — піша Наста Дашкевіч.

На працягу тыдня Зьміцер Дашкевіч зьбіраў подпісы ў пераходзе мэтро Кастрычніцкая за ўнясеньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Учора міліцыя склала на яго пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Плянавалася, што сёньня, 24 верасьня, адбудзецца публічнае падпісаньне звароту ў Мінкульт за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гістарычных каштоўнасьцяў. Публічны пікет павінен пачацца а 11:00 ля ўнівэрсаму «Цэнтральны» і павінен трываць увесь дзень — да 20:00, паведамляў раней сайт «Маладога фронту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG