Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан ускладніў правілы прызнаньня падзеяў цудамі


Vatican -- crowd gathered on St Peter's Square for dual canonization of Popes John XXIII and John Paul II on 27apr2014

Vatican -- crowd gathered on St Peter's Square for dual canonization of Popes John XXIII and John Paul II on 27apr2014

Ватыкан абнавіў крытэры прызнаньня вылячэньня цудам, паведаміла ў пятніцу афіцыйнае выданьне Сьвятога пасаду.

Так, адгэтуль мэдычная камісія Кангрэгацыі ў справах кананізацыі можа пераглядаць асобны выпадак вылячэньня ня больш за тры разы.

Разам з гэтым новыя правілы прадугледжваюць, што праца экспэртаў з камісіі павінна аплачвацца праз банкаўскі пераказ, а не наяўнымі грашмі, як гэта дазвалялася раней.

Пры гэтым інфармацыя пра чальцоў камісіі, якія ўдзельнічалі ў прылічэньні да ліку сьвятых, павінна трымацца ў таямніцы.

Акрамя гэтага, для станоўчага рашэньня неабходна будзе больш як дзьве трэці галасоў чальцоў рады.

Адзначаецца, што ўвядзеньне новых правілаў прадыктавана жаданьнем Папы рымскага Францішка зрабіць працэс больш празрыстым, бо ён спалучаны з ахвяраваньнямі вернікаў на карысьць прэтэндэнтаў на кананізацыю.

Пасьля рады падзею павінны прызнаць цудам сьвятары і Папа рымскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG