Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачка з Татарстану выбачылася за відэа каля мячэці


Татарская сьпявачка Рэзэда Ганіуліна выбачылася пасьля таго, як мусульмане па ўсёй Расеі асудзілі нядаўняе відэа зь яе танцамі, зьнятае на фоне мячэці.

23 верасьня муфці Татарстану Рустам Батроў заявіў, што мусульмане ня будуць падаваць на сьпявачку ў суд, бо яна выбачылася і зьняла відэа з соцсетак.

На відэа, якое да гэтага часу можна ўбачыць на YouTube, Ганіуліна сьпявае і танчыць на фоне «Белай мячэці» у старажытным горадзе Балгар.

Гэта відэа выклікала шквал крытыкі з боку мусульман, якія заявілі, што пададуць пазоў супраць Рэзэды Ганіулінай паводле абвінавачаньня ў абразе іх рэлігійных пачуцьцяў.

У Сьледчым камітэце Расеі заявілі раней, што высьветляць, ці парушае гэтае відэа рэлігійныя свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG