Лінкі ўнівэрсальнага доступу

76-гадоваму навукоўцу прысудзілі ў Расеі калёнію за здраду дзяржаве


Уладзімір Лапыгін

Уладзімір Лапыгін

76-гадовы расейскі навуковец Уладзімір Лапыгін асуджаны на сем гадоў калёніі строгага рэжыму паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе. Справа мае грыф «сакрэтна», яе падрабязнасьці не выдаюцца.

Як перадае «Інтэрфакс», прысуд быў вынесены Маскоўскім гарадзкім судом 6 верасьня, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

Раней СМІ паведамлялі, што супрацоўнік Цэнтральнага навукова-дасьледчага інстытуту машынабудаваньня, выкладчык МГТУ імя Баўмана — Уладзімір Лапыгін быў затрыманы ў траўні 2015 году, а затым зьмешчаны пад хатні арышт. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён перадаваў за мяжу сакрэтную тэхналягічную інфармацыю.

Цэнтральны навукова-дасьледчы інстытут машынабудаваньня— галоўны дасьледчы інстытут Раскосмасу. Лапыгін там працаваў па сумяшчальніцтве і сьцьвярджаў, што ні да якіх дзяржаўных сакрэтаў дапушчаны ня быў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG