Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакрэт


Джорджа дэ Кірыка, «Мэлянхолія і таямніца вуліцы» (1914). Фрагмэнт

Джорджа дэ Кірыка, «Мэлянхолія і таямніца вуліцы» (1914). Фрагмэнт

Аднойчы ў дзяцінстве мама павяла мяне пагуляць у парк, бо далей за свой двор на Маскоўскай я мала дзе быў. Я бадзёра крочыў побач, пакуль ня ўбачыў сярод менскіх крушняў будынак казачнай прыгажосьці. Нейкі мужчына ў прапыленых ботах, шэрым шынялі, з рэчмяшком за плячыма глядзеў, узьняўшы галаву, на калёны, і раптам спыніў нас: «Прабачце, мадамачка, які гэта тэатар?». Матчын твар адразу набыў стрыманую пільнасьць: «Гэта адміністрацыйны будынак». «А-а-а...» — сказаў мужчына, а я тузануў маці за руку: «Што гэта, што?». «Сакрэт».

І сёньня на галоўным уваходзе ў таямнічы «адміністрацыйны будынак», то бок КДБ, адпаведнай шыльды няма...

Сяргей Ваганаў


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG