Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэм’ера Грузіі асудзілі яшчэ на шэсьць з паловай гадоў турмы


Вано Мэрабішвілі, 2012 год

Вано Мэрабішвілі, 2012 год

Былога прэм’ер-міністра Грузіі Вано Мэрабішвілі прызналі вінаватым яшчэ ў адным злачынстве і асудзілі на шэсьць з паловай гадоў турмы.

Гарадзкі суд Тбілісі 22 верасьня вырашыў, што Мэрабішвілі ў 2005 годзе замовіў зьбіцьцё дэпутата грузінскага парлямэнту Валерыя Гелашвілі.

Два іншыя абвінавачаныя — былыя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў — былі завочна прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 9 гадоў зьняволеньня.

48-гадовы Мэрабішвілі быў у 2003 годзе ключавой фігурай у грузінскай Рэвалюцыі ружаў, і больш за сем гадоў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Грузіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG