Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прызначыць старшыню сыходзячай Дзярждумы кіраўніком выведкі


Сяргей Нарышкін.
Сяргей Нарышкін.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер прапанаваў старшыні Дзяржаўнай думы Расеі шостага скліканьня Сяргею Нарышкіну ўзначаліць Службу зьнешняй выведкі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзьмітрый Пяскоў.

Паводле Пяскова, указ аб прызначэньні Нарышкіна будзе падпісаны ў найбліжэйшы час. Цяперашні кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў пасьля сыходу са сваёй пасады будзе прызначаны старшынём савету дырэктараў «Расейскіх чыгунак».

Раней тэлеканал «Дождж» паведаміў аб плянах Крамля прызначыць першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Вячаслава Валодзіна на пасаду старшыні Дзяржаўнай думы.

Нарышкін знаходзіўся на пасадзе старшыні Дзяржаўнай думы са сьнежня 2011 году. Да таго ён на працягу трох гадоў узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта. Фрадкоў быў прызначаны кіраўніком Службы зьнешняй выведкі ў 2007 годзе пасьля таго, як пакінуў пасаду старшыні ўраду.

Паводле даступных крыніц, Сяргей Нарышкін скончыў Вышэйшую школу КДБ і працаваў у амбасадзе СССР у Бэльгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG