Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пастаўкі Ўкраіне сьмяротнай зброі


Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла закон, які прадугледжвае прадстаўленьне Ўкраіне сьмяротнай зброі.

Адпаведная заява апублікавана на сайце камітэта па замежных справах палаты прадстаўнікоў.

Закон «Аб падтрымцы стабільнасьці і дэмакратыі ва Ўкраіне» палата прадстаўнікоў кангрэса адобрыла адзінагалосна.

Прыняўшы гэты закон, палата прадстаўнікоў таксама ўхваліла падаўжэньне санкцыі супраць Расеі.

Тым ня менш закон уступіць у сілу толькі ў тым выпадку, калі яго падпіша прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG