Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія палітыкі пабіліся падчас тэледэбатаў


Двое грузінскіх палітыкаў пабіліся падчас тэледэбатаў перад парлямэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца ў наступным месяцы.

Бойка завязалася паміж кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнта Паладам Халікавым і Вэпхія Гургенішвілі ў эфіры тэлеканала Kvemo Kartli 21 верасьня.

Халікаў, кандыдат ад палітычнага блока прамыслоўцаў назваў Дэмакратычны рух Гургенішвіли «адкідамі», пасьля чаго апошні кінуў у яго асадкай, і пачалася бойка.

Супрацоўнікі тэлеканала ўмяшаліся і разьвялі палітыкаў.

Выбары ў Грузіі заплянаваны на 8 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG