Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — 120-я краіна па ўзроўні ўстойлівага разьвіцьця


Усяго ў табліцы, апублікаванай часопісам The Lancet, 188 краінаў сьвету.

Беларусь заняла 120-е месца ў рэйтынгу краін па ўзроўні ўстойлівага разьвіцьця.

Беларусь непасрэдна апярэджваюць Расея (119), Украіна (118), Сырыя (117) і Паўночная Карэя (116).

Усяго ў табліцы, апублікаванай часопісам The Lancet, 188 краінаў сьвету. Рэйтынг узначальваюць Ісьляндыя, Сынгапур і Швэцыя, а замыкаюць — Паўднёвы Судан, Самалі і Цэнтральнаафрыканская рэспубліка.

Рэйтынг разьлічваецца на падставе такіх паказьнікаў, як узроўні беднасьці і сьмяротнасьці ад розных прычынаў, стан прамысловасьці, доступ да чыстай вады і сацыяльная няроўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG