Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан падпісаў мірную дамову з баевікамі


Гульбэдын Хэкматыяр

Гульбэдын Хэкматыяр

Урад Аўганістану падпісаў мірную дамову з групоўкай баевікоў «Хэзб-э-Ісламі». Лідэр гэтай групоўкі Гульбэдын Хэкматыяр лічыцца адным з самых радыкальных аўганскіх палявых камандзіраў.

Пагадненьне, якое было падпісана 22 верасьня на цырымоніі ў офісе Вышэйшай рады міру ў Кабуле, будзе рэалізавана пасьля таго, як яго афіцыйна падпішуць прэзыдэнт Ашраф Гані і Гульбэдын Хэкматыяр.

Паводле аўганскіх СМІ, пагадненьне прадугледжвае амністыю для Хэкматыяра за мінулыя злачынствы і вызваленьне некаторых зьняволеных удзельнікаў групоўкі.

Урад таксама пагадзіўся дамагацца адмены міжнародных санкцыяў у дачыненьні да Хэкматыяра.

Перамовы паміж аўганскім урадам і дэлегацыяй «Хэзб-э-Ісламі» пачаліся ў сакавіку.

Дасягненьне пагадненьня з аўганскімі ісламістамі азначае прарыў для прэзыдэнта Аўганістану Ашрафа Гані, які да гэтага часу не меў значных дасягненьняў ва ўстанаўленьні міру ў краіне.

Аўганская рада міру была заснавана экс-прэзыдэнтам Хамідам Карзаем для наладжваньня дыялёгу з радыкальнымі ісламскімі групоўкамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG